You are viewing [info]antanian's journal

antanian

Nov. 28th, 2024

02:17 pm - тлумачэньне

а) запісы, якія публікуюцца тут, усяго толькі рсс-трансьляцыя з майго блогу. Сачыць за яго абнаўленьнямі прасьцей і лягічней непасрэдна праз рсс-стужку.

б) калі нават нешта публікуецца тут, то гэта аб'явы для людзей зь якімі пэрсанальна знаёмы і падтрымліваю прыязныя стасункі.

в) субкультурныя катэгорыі кшталту "фрэнды" мяне мала хвалююць. Тое што я ўключыў ваш блог ў сваю ленту, азначае толькі тое, што мне зручней чытаць вашы постынгі праз стужку. І наадварот. І толькі.

г) Гэты запіс можна выкарыстоўваць для сувязі. Пакіньце свае кардынаты ў каментарах і я з вамі, хутчэй за ўсё, зьвяжуся. Каментары засланяюцца. І апрача мяне іх ніхто не павінен бачыць. Па-ідэі.

д) пакуль не прыдумаю што рабіць з гостынгам -- буду пісаць сюдой. 

May. 19th, 2012

11:25 pm - XXIV Віленскі аўкцыён

арганізатары XXIV Віленскага аўкцыёну лічаць, што асноўная інтрыга будзе за колькі пойдзе фторафорт Чурлёніса (стартавы кошт 22 тыс. літаў, колькі рэзэрв -- невядома)



аптымістычна за гравюрку а5 фармату, праўда?

Мяне ж ніколі не цікавілі фаварыты. Куды забаўней назіраць за негалоўнымі (але важнымі) намінацыямі. Ну напрыклад, ці знойдзе пакупніка раньні жывапіс Адама Глобуса



і нарэшце ці прададуць віленскіе аўкцыяністы літаграфіі Сямёна Геруса зь віленскім першамаем 1952 года



Пару гадоў таму ў іх гэта не атрымалася

Экспазіцыя 30.05-1.06, Naugarduko g. 10

May. 11th, 2012

03:44 pm - самакатнае

Зламаўся мой самакат. Дык так, што адзінае, што зь ім можна добрага зрабіць -- толькі сфатаграфаваць на пінхола. Ну хоць бы так.




Гэтую машынку купіў без асаблівых перабораў -- гэта быў  першы самакат зь вялікімі коламі, які мне трапіўся ў рукі. Да дня паломкі нават ня ведаў, як называецца мадэль. Думаў сабе новы купіць, больш высокадухоўны. Абыйшоў крамы -- а лепшых, мусі і не бывае. Калі раптам вам надыкучыць на кожным скрыжаваньнм залазіць і злазіць з ровара -- запішыце: фірма Hudora, мадэль 205GC.

Пакуль шукаў замену транспартнаму сродку -- пабачыў не адну фотавыставу. Сёньня фатаграфія прыемны і лёгкі занятак, і таму  фотавыставаў -- колькі хаціш. Іх масава вешаюць у гандлёвых цэнтрах. Пра культуру дбаюць ці што? Прагляд гэтага дабра дазволіў зразумець, чаму ч/б у выкананьні майстроў дзігітальнай тэхнікі выглядаюць так уныла і жухла. На жаль, адказ вельмі просты. На тых здымках няма ні чорнага ні белага, а таму і ўся гама між імі выглядае жухла. Ня ведаю, чыёй віны тут больш -- каляровай фотапаперы, крывых аператараў ці мудрых альгарытмаў, але вынік варты жалю. Так што за новай ляйкай можна ня гнацца. Хутчэй за ўсё не дапаможа.

May. 7th, 2012

01:57 pm - ад мора да мора

У тлуме суботняга Кальварыйскага рынку (сэзон памідораў і іншай рассады ў разгары) пачуў знаёмы зь дзяцінства жарт
Бо ні ем, бо ні пью, бо німа за што

Менавіта праз "ні". Зямляк ці што.
Слухачы на досьціп прарэагавалі жыва. Хоць паверыць у тое, што народ не забыўся што такое Boney M. -- цяжка.

May. 5th, 2012

10:10 pm


Сустрэў на Сьніпішках Сярогу Харэўскага. 
Не шараговая падзея на нашым раёне. 
На наступны дзень атрымаў  Сярогаву кніжку "Сто твораў беларускага мастацва". Пачыналася ўсё аптымістычна. Харэўскі выраўняў свой почырк ( ведаю, колькі гэта вымагае працы і дысцыпліны), і дыдыкацыя выглядала вельмі нават ахайна. Можа гучыць сьмешна, але мне здавалася, што і ў тэкстах Сярога прыбавіць.

Але не пастараўся і не прыбавіў. За паўгадзіны я зразумеў, што аўтар усяго толькі зьмяшаў у адну асобу Людаміра і Аляксандра Сьляндзінскіх, але і не знайшоў што сказаць пра самага пасьпяховага заходнебеларускага мастака міжваеннага перыяду Язэпа Горыда, упарта цягнуў за вушы ў беларускія мастакі Антакольскага і Малевіча (калі яны там ёсьць, то тады чаго няма скажам Бродавіча?), убачыў як  памерлы ў 77-ым Красаўскас ў 90-ыя моцна ўплываў на літоўскую графіку, ну і  з фатаграфіяй накуралесіў дай дарогі.

У той час, калі кніга пісалася і друкавалася кавалкамі ўсе гэтыя хібы не былі такія прыкметныя, а штосьці спускалася на тармазах, бо газэтная публікацыя -- гэта ня вельмі сур'ёзная справа. Сьвет за дзесяць гадоў зьмяніўся, а кніга састрэла да таго, як была надрукаваная. Так што прэтэнзіі не да аўтара, а да выдаўцоў, навуковых рэцэнзентаў і рэлактараў. Толькі  іх прозьвішчы на вокладцы пісаць не прынята.

Ну а Сярогу мы не за кніжкі любім.

Apr. 19th, 2012

08:55 pm

"Таварыства беларускай мовы запускае новы партал". Вельмі патасна гучыць сказ. Амаль як паведамленьне пра запуск паўночнакарэйскай ракетыю

Apr. 18th, 2012

12:07 pm - remember winter?



а можа здарыцца так, што і вясны ня будзе.

Apr. 10th, 2012

11:28 am - підагагічаскае

Вялікодная размова з дачкою.
-- Та-та, та-та, а чаму Хрыстос быў украінцам?

Apr. 1st, 2012

02:28 pm - з днём непадлежнасьці

З днём непадлежнасьці Зарачанскай Рэспублікі, рабяты!

Mar. 8th, 2012

10:08 am

фэйсбук прыгнятае,
гугле+ ніхто не карыстаецца.
са сваім хостынгам пакуль што ляніва разьбірацца.
так што папяшука я сюдой.
пакуль крамку не ліквідавалі.
прывет.

Navigate: (Previous 10 Entries)