antanian - June 2nd, 2002
Jun. 2nd, 2002
12:42 am - сыбота
Нынче день такой забавный, як казаў тав. Хадасевіч. Карацей ад 10-00 да 17-45 займаўся тым, што шукаў сваю банкаўскую картку. Засада была ў тым, што я апошні тыдзень ён не карыстаўся, таму
а) толкам ня мог узгадаць калі й пры якіх адставінах я ёй апошні раз карыстаўся
б) калі я яе згубіў тыдзень таму -- то 101%, што яе новы ўладальнік вычысьціў яе пад нуль.
Мэтадычна перарыў увесь пакой, але карткі не знайшоў. Роўна як чытацкага білету ў акадэмічную бібліятэку і ў нац. бібліятэку. Апошняй я праўда амаль і не карыстаюся. Яшчэ раз перарыў увесь пакой. Жонкі ў гэты час не было ў хаце. И ёй страшна пашансавала. Картку я такі знайшоў. Яна ляжала ў кішэні кашулі, якая вымачвалася ў тазіку перад тым, як трапіць у пральную машынку. Карацей, пашансавала. Картка ня гледзячы на кантакты з Н20 не страціла сваіх цудоўных якасьцяў. Таму жонка засталася сярод жывых:)
Пасьля гэтага зайшоў на хв. да
mauzа. Ня гледзячы на тое, што быў у яго у раз 43-ці, па гэты дзень не памятаю ў якім пад'езьдзе ён жыве, ну а тым больш, які там нумар кватэры. Арыентуюся вельмі проста. У
mauzаўскім пад'езьдзе на сьценцы ёсьць надпіс 2х2=5. Калі ў
пад'езьдзе няма такога графіці -- значыцца не туды трапіў:)
Я папіў гарбаты, выцыганіў пару дыскаў і пайшоў яшчэ ў адны госьці, дзе выцыганіў файную кніжулю И.И.Свирида Между Петербургом, Варшавой и Вильно (художник в культурном пространстве) Москва, 1999. 360 стр.
Кніжуля пра мастацкае жыцьцё на нашых тэрэнах у 18-19 стст. 1/4 аб'ёму кніжкі -- гэта спасылкі на крыінцы. Тое, што нам і трэба.
| ← Previous day | (Calendar) | Next day → |
