| antanian ( @ 2003-06-30 23:41:00 |
хто аўтар верша?
адгадаўшаму -- прызас/сюрпрызас
Ад Інгула да Вазузы
Ходзіць слава кукурузы:
Не знайсці кармоў на лузе,
Роўных сытнай кукурузе!
Хочаш мець касцюм для сына,
Жонцы, дочцы справіць блузы, --
Не шкадуй угоддзя-кліна
Для яе, для кукурузы.
Каб ня быў твой дзень кургузы,
Не цурайся кукурузы.
І ты ў творчым у імкненні
Запрагай, паэце, музу.
У натхненні-захапленні
Услаўляйце кукурузу.
Кампазітар, меней фузу, --
Тромкай, брат, пра кукурузу.
Калі ты мастак заўзяты,
Дык з жыццём будзь у саюзе
І пішы, малюй плакаты
Аб сілосе-кукурузе.
Бо гаворыць медыцына,
Проста ў козыр ходзіць з туза:
Няма лепей вітаміна,
Чым дае нам кукуруза.
Каб гулі каналы, шлюзы,
Болей сейце кукурузы!
І зязюля кукавала:
Ку-ку-руза -- гэта мяса,
Ку-ку-руза -- гэта сала,
Ку-ку-руза -- скарб калгаса.
Дый гадуйся, кукурузка:
Ты для ўсіх жывёл закуска.
адгадаўшаму -- прызас/сюрпрызас
Ад Інгула да Вазузы
Ходзіць слава кукурузы:
Не знайсці кармоў на лузе,
Роўных сытнай кукурузе!
Хочаш мець касцюм для сына,
Жонцы, дочцы справіць блузы, --
Не шкадуй угоддзя-кліна
Для яе, для кукурузы.
Каб ня быў твой дзень кургузы,
Не цурайся кукурузы.
І ты ў творчым у імкненні
Запрагай, паэце, музу.
У натхненні-захапленні
Услаўляйце кукурузу.
Кампазітар, меней фузу, --
Тромкай, брат, пра кукурузу.
Калі ты мастак заўзяты,
Дык з жыццём будзь у саюзе
І пішы, малюй плакаты
Аб сілосе-кукурузе.
Бо гаворыць медыцына,
Проста ў козыр ходзіць з туза:
Няма лепей вітаміна,
Чым дае нам кукуруза.
Каб гулі каналы, шлюзы,
Болей сейце кукурузы!
І зязюля кукавала:
Ку-ку-руза -- гэта мяса,
Ку-ку-руза -- гэта сала,
Ку-ку-руза -- скарб калгаса.
Дый гадуйся, кукурузка:
Ты для ўсіх жывёл закуска.