antanian ([info]antanian) wrote,
@ 2002-06-02 00:42:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
сыбота
Нынче день такой забавный, як казаў тав. Хадасевіч. Карацей ад 10-00 да 17-45 займаўся тым, што шукаў сваю банкаўскую картку. Засада была ў тым, што я апошні тыдзень ён не карыстаўся, таму

а) толкам ня мог узгадаць калі й пры якіх адставінах я ёй апошні раз карыстаўся

б) калі я яе згубіў тыдзень таму -- то 101%, што яе новы ўладальнік вычысьціў яе пад нуль.

Мэтадычна перарыў увесь пакой, але карткі не знайшоў. Роўна як чытацкага білету ў акадэмічную бібліятэку і ў нац. бібліятэку. Апошняй я праўда амаль і не карыстаюся. Яшчэ раз перарыў увесь пакой. Жонкі ў гэты час не было ў хаце. И ёй страшна пашансавала. Картку я такі знайшоў. Яна ляжала ў кішэні кашулі, якая вымачвалася ў тазіку перад тым, як трапіць у пральную машынку. Карацей, пашансавала. Картка ня гледзячы на кантакты з Н20 не страціла сваіх цудоўных якасьцяў. Таму жонка засталася сярод жывых:)

Пасьля гэтага зайшоў на хв. да [info]mauzа. Ня гледзячы на тое, што быў у яго у раз 43-ці, па гэты дзень не памятаю ў якім пад'езьдзе ён жыве, ну а тым больш, які там нумар кватэры. Арыентуюся вельмі проста. У [info]mauzаўскім пад'езьдзе на сьценцы ёсьць надпіс 2х2=5. Калі ў
пад'езьдзе няма такога графіці -- значыцца не туды трапіў:)

Я папіў гарбаты, выцыганіў пару дыскаў і пайшоў яшчэ ў адны госьці, дзе выцыганіў файную кніжулю И.И.Свирида Между Петербургом, Варшавой и Вильно (художник в культурном пространстве) Москва, 1999. 360 стр.

Кніжуля пра мастацкае жыцьцё на нашых тэрэнах у 18-19 стст. 1/4 аб'ёму кніжкі -- гэта спасылкі на крыінцы. Тое, што нам і трэба.



(Post a new comment)

вось бачыш...
[info]shyma
2002-06-03 09:04 am UTC (link)
не заўжды ў банкаўскай картцы шчасце..калі некалі і ў іншым...

(Reply to this) (Thread)

Re: вось бачыш...
[info]antanian
2002-06-03 03:19 pm UTC (link)
А хто табе казаў, што шчасьце ў ёй? Я такога, здаецца, ніколі не казаў.

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: вось бачыш...
[info]shyma
2002-06-04 02:20 am UTC (link)
А хто кажа, што ты казаў :-)
гэта ж я так, прабягаўшы міма...

(Reply to this) (Parent)


[info]rydel23
2002-06-07 04:24 pm UTC (link)
я твае ксеры атрымаў пару дзён таму. дзякуй!
чаму нічога ня пішаш у лж? працы дафіга?

(Reply to this) (Thread)

пару дзён таму
[info]antanian
2002-06-08 08:38 am UTC (link)
Што ж, добра што атрымаў. А паштовачку мне выслаў?;-)

Не пішу, бо ня хочацца пісаць кожны дзень. Павер, так бывае:-)

(Reply to this) (Parent)


Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…