Home

Advertisement

Customize

antanian

Jul. 29th, 2005

Jul. 16th, 2005

11:04 am - пра Кальварыйскі рынак у каторы раз

Мой зялёншчык, ня толькі фарцуе самай правільнай зелянінай, але і сам фрык яшчэ той. Для падлікаў карыстаецца звычайнымі счотамі, якія вісяць на сьцяне яго павільёна. Апэрацыі множаньня\дзяленьня на іх выконваюцца, канешне вельмі кучарава, але затое разьвіваецца абстрактнае мысьленьне.

Jul. 1st, 2005

Jun. 26th, 2005

08:22 pm - Віленская бел.гімназія. Крыху фактуры.

"Калі я пачаў навуку ў гімназіі, дык форменныя шапкі былі вішнёвага колеру з васьмю, а потым з шасьцю рагамі, падобныя ў форме да галаўнога строю жыдоўскіх кантараў, толькі што з брылём."
Леанід Галяк. Успаміны

Apr. 24th, 2005

11:19 am - даўно ня браў у рукі шашкі

У даступных выразах і на чалавечаскім языку амаль ўсё што я думаю пра гэтак званую "беларускасьць" Вільні.
пс. я ў курсах, што за такія загалоўкі трэба забіваць. Хацеў было рэдактарам пісаць-ругацца. Залез у свой файл і аказалася, што сваю пісаніну я адаслаў без загалоўка. Вось такая я куча.

Mar. 24th, 2005

02:00 pm - сацыялінгвістычнае

падчас апошняга перапісу насельніцтва Літ. Рэспублікі, ажно 1040 палякаў назвалі беларускую мову роднай. Да іх далучылася 6 жыдоў і 1 чуваш(-ка).

Mar. 22nd, 2005

05:58 pm - этналінгвістычнае

на пляцоўцы ў нас новая суседка. Старая гадоў 70-ці. Прадала сваю старую хату на Сьніпішках -- перасялілася ў гарадзкую кватэру з усімі выгодамі. Забрала з сабой старога сабачку пароды двортэр'ер.
З сабачкам, колькі даводзілася чуць, размаўляе па-просту: "чакай, хадзі сюды, зараз сьвятло запалю". У размове з суседзямі -- выключна па-расейску. З моцным акцэнтам, але стараецца. Культура.

Mar. 12th, 2005

01:42 am - RIP


Памёр зь месяц таму маг-правадыр віленскага авангарду Baras. Шырокай публіцы быў вядомы ў асноўным тым, што зьяўляўся натхняльнікам і салістам культавай каманды "ir visa tai kas yra gražu yra gražu".  У сетцы знайшоў толькі  2 кампазцыі. Але яны вартыя, калі ня грэху, то прынамсі ўвагі.

Яшчэ Барас здымаў кіно, але кінаматарскі рух праходзіць дзесьці за маімі даляглядамі. Быў вядомым кніжным калекцыянерам. Напэўна, самым калярытным у гэтым горадзе. Раз на год я яму тэлефанаваў, каб купіць асеўшыя ў яго за атчотны пэрыяд кніжулі віленскіх беларускіх выдавецтваў міжваеннага пэрыяду. Дзесьці ў 2001 Барас меў цікавую (на яго думку) ідэю прадаць праз мяне ў Беларусь дакуманты на старабеларускай мове ці не 16-га стагодзьдзя. Але на гэтую афёру я не падпісаўся. Ужо ня паматаю чаму. Ды і не істотна ўжо ўсё гэта.

Mar. 5th, 2005

11:55 pm - беларускія турысты

Апазнаць беларускага турыста ў віленскім гастраноме ня вельмі складана. У ягоным кошыку будзе абавязкова ляжаць пачок рысу, пачок грэчкі і туалетная папера. Трэба думаць -- гэта такія гасьцінцы. Расплочвацца з касіркай ён будзе навюткай 200-літавай купюрай.

12:00 pm - Кірмаш казюковы

Друг мой С.К. учора прыяжджаў. Казаў, што сёньня ўь Менску ў Вільню прыбудзе ажно 30 аўтобусаў з турыстамі. Сябручок мой схільны да гіпэрбалаў. Але ў гэтым жыцьці ўсё магчыма.

Сёньня з раніцы схадзіў на Кальварыйскі рынак паглядзець на казюковыя пысы. Канешне жыхары Велькай Віленшчызны чтуць традыцыі, і нават розныя дэвайсы з дрэву былі заўважаны ў продажу. Але нешта народу малавасьценька. Ніводнага тыпа з сармацкімі вусамі (ну ціпа як ў Багушэвіча) не заўважыў. Ды й народ той нейкі вялы. Можа я зарана прыпёрся. Можа яшчэ не разагналіся, не падпілі яшчэ сяляне.

Feb. 25th, 2005

12:33 am - гастранамічнае

Сёлета збор жалудоў мае быць вельмі багаты. Як вядома, з іх можна выціскаць алей.

"Гоман". 2.08.1918

Jan. 30th, 2005

03:15 pm - хазарскае пытаньне

Падобна на тое, што сярод народаў і плямёнаў Віленшчыны караімы найбольш схільны да аванцюры.
Да майго любімага сябра КПЗБ Юзіка Грыгулівіча (пра гэтага аматара паэзіі М.Танка можна прачытаць тут і тут) далучаецца ня менш прыкметны мурзілка  Серайя Шапшал.

Апд. Дарэчы, летась у Піцеры выйшла кніжка пра Грыгулевіча

Jan. 28th, 2005

12:57 am - Багушэвіч і трамвай

Тэма "Багушэвіч і грамадзкі транспарт" -- неабдымная.

Учора знайшоў старое літаратуразнаўчае эсэ Уладзімера Содаля "Віленскія настроі". Ёсьць такі жанар у бел.літаратуразнаўстве, калі дарослыя і сур'ёзныя дзядзькі пішуць пра тое, што цалкам магло быць . Майстрам гэтага жанру быў сьв.п. Уладзімер Калесьнік.

Дык вось, Уладзімер Содаль (дарэчы, аўтар камэнтароў цытаванага раней аднатомніка) пайшоў без дайпатрэбы па пратаптанай сьцежцы і напісаў:

"...і ад думкі пра пабудову трамваю ў Вільні адмовіліся. Не вярталіся да гэтай думкі і ў пазьнейшыя гады. Гэтак Вільня і засталася без трамваю. Адну пару бегалі гулка па вузкіх крывых вуліцах конкі, а вось да трамваю так і не дайшлі ."

Прыкол у тым, што пад трамваем ў часы Багушэвіча разумелася вузкакалейная гарадзкая чыгунка коннай, паравой і электрычнай цягі. Карацей, усё было трамваем: і паравоз, і конка. Абы вузкакалейныя і па месту бегалі.

Дарэчы, у "Віленскіх настроях" аўтар даволі красамоўна апісаў мэтады збору "капытнага" падатку  ў Вільні. Мне ж застаецца дадаць, што апэратарамі гэтага гарадзкога збору, у часы пражываньня Фр. Багушэвіча на вуліцы Коннай, былі жыды.

Jan. 25th, 2005

11:05 pm - Багушэвіч і трамвай

Пра шматпакутны віленскі трамвай вось што пісаў Франак Багушэвіч ў газэце "Kraj".

Нарэшце, мясцовыя ўлады канчаткова зацвердзілі ўмову з падрадчыкам на правядзенне трамвай лініі ў Вільні. Як кожнае паляпчэнне камунікацыйных шляхоў наогул, гэтая з'ява дадатная, а таму жаданая, аднак выклікае сумненне, ці прынясе трамвай карысць у Вільні: тыпова, як у старым горадзе, вуліцы тут крывыя і вузкія, таму не на ўсіх іх трамваі змогуць курсіраваць. Вільня -- горад невялікі: ад адной ускраіны (напрыклад, ад жалезнага моста) да другой (да Віліі) можна прайсьці пешшу за 16 хвілін! Далей нібыта месціцца раён горада Зарэчча, але яна злучана толькі адным мостам з цэнтрам, таму не можа наблізіць яе і трамвайная каляя. У такіх варнуках трамвай мала прынясе нам выгоды ці карысці, адсутнасць жа гэтага віду камунікацыі не вельмі адчувальная. Затое трамвай пазбавіць шмат якіх рамізнікаў (хоць хто там вельмі дбае пра лёс нейкіх рамізнікаў!) кавалка хлеба; затое гараджане, якія дагэтуль ахвотна рабілі невялікі шпацыр, панясуць свае дзесяткі ў кішаню падрадчыка; затое на цесных, крывых і ўзгорыстых вуліцах шмат будзе няшчасных выпадкаў!.. Неяк будзе! Да гэтага часу праезд сялянам, якія прывозілі прадукты, быў забаронены толькі па дзвюх вуліцах; калі ж правядуць трамвай, колькасць забароненых для праезду вуліц узрасце; праехаць сялянам у горад будзе вельмі цяжка, а гэта значыць і гарадзкім жыхарам цяжэй будзе купіць прадукты з першых рук. (Kraj №28 10/22.07.1887)

Праект пабудовы трамвая адхілены, здаецца, у выніку таго, што мясцовыя ўлады прыйшлі да думкі: вузкія і крывыя вуліцы Вільні не дазваляюць карыстацца гэтым відам камунікацыі. (Kraj №41, 9/21.10.1888)

На будаўніцтва конкі ў Вільні ўжо дадзены дазвол п. міністра. (Kraj №36, 8/20.09.1889)

03:09 pm - Bohuszewicz is ok

У нядзелю нарэшце схадзіў-дабраўся да томіка Багушэвіча (укладаньне і прадмова Я.Янушкевіча, Мн., 1991) , каб паглядзець што ж ён такога  пісаў пра будаўніцтва трамвайнай лініі ў Вільні.

Праглядаючы камэнтары натыкнуўся на забаўную ачыпятку "Dudka Białaruskaja Macieja Buraczka. Kraków. Drukawau swaim kosztam Wł.Anczyc i Ska" (стр.247). Праўда ў бібліяграфіі была ужо нармальная  Ska. Напэўна, гэта ня так і сьмешна, але мне ўсё ж хацелася б, каб выданьня кніжкі "Дудка беларуская" далучыўся чалавек з прозьвішчам SKA.

У вершы "У судзе" трапіўся на вочы забаўны літуанізм

"Што за наўда яму, каб ён свету не знаў,
Ці Пантурка з'еў блін, ці гарэлкі нагнаў?"

Дарэчы тэма "Вобраз жыда ў паэзіі Фр. Багушэвіча" беларускімі дасьледчыкамі зусім не раскрытая. А шкада. На манаграфію матэрыялу не набярэцца, канешне, але на вялікі артыкул хопіць.

Жыцьцяпіс Багушэвіча зусім нечакана перакрыжоўваецца з біяграфіяй Якуба Коласа. Мала таго, што Фр. Багушэвіч актыўна пісаў ў пецярбурскай газэце "Kraj" пра дзейнасьць Зямельнага банка, у якім праз дзесяць гадоў гэрой "Новай зямлі" спрабаваў атрымаць крэдыт. Ва ўсіх падручніках гаворыцца пра канфлікт, які адбыўся паміж Фр.Багушэвічам і польскай грамадзкасьцю Вільні. Аднак нідзе не гаворыцца, што адным з актыўных ўдзельнікаў "антыбагушэвіцкай" кааліцыі быў адвакат Тадэвуш Урублеўскі, які пазьней займаўся судовымі справамі Якуба Коласа. А канфлікт, між іншым,  быў вельмі характэрны. Багушэвіча абурылі паводзіны віленскай адвакатуры, прадстаўнікі якой (у абсалютнай большасьці палякі) вырашылі скласьці віншаваньне аднаму з сваіх калегаў не па-польску але па-расейску. Што да нац. сьведамасьці Фр.Багушэвіча, то, відавочна, ён лічыў сябе краёвым палякам. Як, дарэчы, і Дунін-Марцінкевіч.

На ўвесь зборнік адшукаўся хіба адзін якасны лірычны верш. "Смык" называецца.

Current Music: The Skatalites - Renewal

Dec. 24th, 2004

11:58 am - СД пра дзядзю Косьцю-Парашуціста

Значная частка з таго, што апошнія гады робіць Дубавец мяне не ўражвае. Магчыма, я не аб'ектыўны. Але ў прызьме нашых вельмі паскудных узаемадачыньняў (яны маглі быць куды лепшымі, каб не шчырыя намаганьні вялікай колькасьці добрых людзей) -- аб'ектыўнасьці ад мяне чакаць немагчыма.

Гэты тэкст -- выключэньне.
Авэрс і рэвэрс – Іван Шамякін і Кастусь Шышэя

Dec. 20th, 2004

12:34 am - RIP. Кастусь Шышэя

На мінулым тыдні памёр Кастусь Шышэя.

Яго успаміны пра Ларысу Геніюш

“МЫ — БЕЛАРУСКІЯ САЛДАТЫ...”  у кнізе Сяргея Ёрша  "Вяртаньне БНП".

Dec. 18th, 2004

Dec. 5th, 2004

Dec. 3rd, 2004

01:38 pm - У Вільні

учора згарэў Палац Прафсаюзаў.
Там, дарэчы, праходзіў першы зьезд БНФ.

Navigate: (Previous 20 Entries)