?

Log in

No account? Create an account

мэмуары // умка - antanian

Jun. 29th, 2002

06:13 pm - мэмуары // умка

Previous Entry Share Next Entry

Карацей у Вільню прыяжджала Умка. Пару тыдняў таму. Я яе нават бачыў, на вул.Замкавай. І канцэрт быў. праўда на канцэртас я не хадзіў. Канцэрт арганізоўвалі колішні мой кіраўнік сэмінару Ю.Ефремов і цяперашні мой сябручок Томас Чапайціс. Яны пару месяцаў дурылі мне галаву ці прыйду я на канцэрт -- а калі-такі Умка прыехала -- на канцэрт не запрасілі. Але я іх сустрэў на Замкавай. На той Замкавай я яшчэ меў з тузін сустрэчаў, але гэта ня так і важна. Карацей, стаяў я сабе на вул. і міма праплывалі Ефремов, Чапайціс, цёценька ў касынцы (яна аказалася Умкай) і яшчэ нейкі дзядзенька. Ефремов і Чапайціс зрабілі выгляд, што страшна абрадаваліся сустрэчы, і паведамілі што канцэрт пачнецца праз 30 хв. у кавярні Arka (гэта каля вострай Брамы, але ня важна). Твар Умкі падаўся мне вельмі знаёмым. У сувязі з тым, што я ніколі ейнай картачкі ня бачыў, а песьні праз усё юнацтва слухаў -- то мяне гэта крыху зьбянтэжыла. Памяць на фізіяноміі ў мяне вельмі добрая. Нават занадта добрая -- бо даводзіцца з паловай гораду вітацца, пры гэтым у 70% не магу ўзгадаць пры якіх абставінах з чэл. пазнаёміўся.

Карацей такое дзела. тут на днях yms паведаміў, што мы (я і У.) вучыліся ў аднаго выкладчыка. Што ў прынцыпе лягічна, бо мы на аддным адзяленьні займаліся. задурыўшы галаву гуглу, я высьвятліў, што Умку завуць Анна Герасимова, і што нейкі час яна займалася оберіутамі.

і тут, бляха, усё устала на свае месцы.

У вось 1991 году я наведваў спэц-курс па оберіутах, які вяла Анна Герасімова. Ні пад якім соўсам, я б тады не паверыў, што уважліва слухаю свайго куміра і натую яго словы ў сшытку. Лішне, казаць, што тады яна не хадзіла з брытай галавой.

такая сторы. без канца і пачатку.

Comments:

[User Picture]
From:rydel23
Date:June 29th, 2002 01:39 pm (UTC)
(Link)
Слухай, а як у гэтай цёценькі з эмпэтройкамі ў сеціве?
(Reply) (Thread)
[User Picture]
From:yms
Date:June 29th, 2002 02:09 pm (UTC)

(Link)
МНОГО.
И ещё тут.
И ещё интервью.
Завидую всем, кому только предстоит услышать Умку.
(Reply) (Parent) (Thread)
[User Picture]
From:rydel23
Date:June 30th, 2002 03:31 am (UTC)
(Link)
Клас! Я вчера загрузил почти весь "Низкий Старт". Здорово! Спасибо за линки!
(Reply) (Parent) (Thread)
[User Picture]
From:shyma
Date:November 10th, 2002 12:32 pm (UTC)

пытанне недасведчанага...

(Link)
і з чаго лепш пачаць слухаць яе?
(Reply) (Thread)
[User Picture]
From:antanian
Date:November 10th, 2002 01:42 pm (UTC)

Re: пытанне недасведчанага...

(Link)
усё што знойдзеш можна слухаць. Чэсна. табе можа спадабацца. Я так думаю.
(Reply) (Parent) (Thread)